Текст песни Litvintroll - Пан Манэліг (Herr Mannelig) (беларускі фолк-мэтал)


YouTube видео Litvintroll - Пан Манэліг (Herr Mannelig) (беларускі фолк-мэтал)

Перевод песни Litvintroll - Пан Манэліг (Herr Mannelig) (беларускі фолк-мэтал)


Litvintroll - Пан Манэліг (Herr Mannelig) (беларускі фолк-мэтал)
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: Народныя
Пераклад: В. Верабейчыкаў, А. Апановіч,
З. Сасноўскі
Аднойчы на світанку,
Як сонца не ўзышло,
І ня чуць было спеваў птушыных,
Рыцара спаткала пачвара злая з гор -
Дачка брудных троляў хлуслівых.
Пан Манэліг, пан Манэліг,
Каханым будзь маім
Атрымаеш ўсе скарбы зямныя.
Належаць буду я табе,
А ты належаць мне.
Адкажы мне толькі: “так” ці “не”
Дванаццаць лепшых коней
Атрымаеш ад мяне,
Што гуляюць у горнай лагчыне.
Ніколі не ляжала сядла на іх спіне
І іх шпоры ніколі не білі.
Источник perevod-pesen.club
Дванаццаць водных млынаў
Я падару табе
Што стаяць паміж Ціла і Тэрна,
Іх жорны медзяныя захопяць цябе,
І іх колы аздоблены срэбрам.
Шаблю залатую я падару табе.
Чараўніцтвам яна абкавана.
Ёй ты пераможаш ворагаў сваіх,
Будзе слава табе і пашана
Калі б царквой Хрыстовай
Хрышчона ты была,
Я бы ўзяў падарункі такія.
А ты пачвара брудная і Д'ябла дзіця,
Чэрці з пекла табе як радныя.”
Пачварына пабегла ў пячору да сябе,
У душы яе смутак і скруха:
“Каб гэты рыцар годны застаўся пры мне,
То прыйшоў бы канец ўсім пакутам...”
___________________________________
Комментарии
Добавить